3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
FIH зняла абмежаванні з беларускіх каманд
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Міжнародная федэрацыя хакея на траве зняла абмежаванні з нацыянальных моладзевых каманд, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі.
Да спаборніцтваў пад эгідай FIH дапушчаны зборныя Беларусі па хакеі на траве да 16 і да 18 гадоў. Дружыны змогуць выступаць на сусветнай арэне з выкарыстаннем нацыянальнай сімволікі.
Акрамя таго, федэрацыя вярнула Беларусі права праводзіць у краіне афіцыйныя міжнародныя спаборніцтвы сярод удзельнікаў названых узростаў.















