3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Мінску тэсціруюць аплату праезду банкаўскімі карткамі
У Мінску пачалі тэсціраваць аплату праезду банкаўскімі карткамі. Адзін са сталічных маршрутаў абсталявалі спецыяльнымі валідатарамі, праз іх таксама можна аплаціць і праязным.
Сталічны тралейбус № 1 - першапраходец у сучасных тэхналогіях Минска. Менавіта гэты маршрут быў выбраны для тэсціраваня новай сістэмы аплаты праезду банкаўскай карткай.
Дастаткова прыкласці пластык да валідатара пры ўваходзе і сума спішацца аўтаматычна. Папяровы білет пры гэтым не выдаецца, але паездка фіксуецца ў сістэме.
Пакуль новаўвядзенне працуе на сталічным маршруце тралейбуса № 1. Ён ідзе ад дыспетчарскай станцыі "Зялёны Луг - 6" да станцыі метро "Маскоўская".
Плануецца, што ўжо ў наступным годзе ва ўсім наземным гарадскім транспарце сталіцы аплаціць праезд можна будзе любой банкаўскай карткай.















