3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
12 чэрвеня адзначаюць Дзень Расіі
12 чэрвеня братэрскі народ адзначае адзін з галоўных дзяржаўных святаў - Дзень Расіі.
У 1990 годзе I З'езд народных дэпутатаў РСФСР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Расіі, у якой было абвешчана вяршэнства Канстытуцыі Расіі і яе законаў.
Больш як тры дзесяцігоддзі Масква і Мінск паспяхова ўмацоўваюць двухбаковае супрацоўніцтва. Пры гэтым цэнтральную ролю ў інтэграцыі дзвюх краін выконвае Саюзная дзяржава, якая адзначыла летась сваё 25-годдзе. За апошнія пяць гадоў тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю павялічыўся ў 1,8 раза і па выніках 2024-га склаў больш як 60 млн долараў. Рэалізуецца шэраг пэўных ініцыятыў у прамысловай сферы.
Фарміраванне адзінай эканамічнай прасторы Беларусі і Расіі - адзін з ключавых фактараў, якія спрыяюць забеспячэнню высокіх тэмпаў развіцця эканомік абедзвюх краін.
Выключную ролю ў выбудоўванні адносін выконваюць кіраўнікі дзяржаў. Толькі за мінулы год прэзідэнты Беларусі і Расіі сустракаліся 12 разоў, яшчэ 11 - размаўлялі па тэлефоне. Сёлета ўжо адбыліся тры вочныя сустрэчы.