3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
17 прэтэндэнтаў. У Польшчы пабіты рэкорд па колькасці кандыдатаў у прэзідэнты
Заяўкі на ўдзел у сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы падалі 17 кандыдатаў - гэта найбольшая колькасць прэтэндэнтаў з 1995 года. Тады было зарэгістравана 13 чалавек.
Прычым, першапачаткова ахвотнікаў уступіць у прэзідэнцкую гонку было больш чым 40 чалавек, аднак яны не змаглі сабраць дастатковую колькасць подпісаў.
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца 18 мая, а магчымы другі тур - 1 чэрвеня.
Дзеючы кіраўнік рэжыму Дуда не можа ўдзельнічаць, паколькі займае пасаду другі раз запар. Згодна з вынікамі сацапытанняў, у другі тур выйдуць кандыдат ад партыі Яраслава Качыньскага Наўроцкі і кандыдат "Грамадзянскай кааліцыі" мэр Варшавы Тшаскоўскі.