3.74 BYN
2.86 BYN
3.37 BYN
Аб'яўлены пераможцы прэміі "Залаты глобус"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Цырымонія ўручэння прэміі "Залаты глобус" прайшла ў Беверлі-Хілз. Лепшым камедыйным фільмам стала "Бітва за бітвай" Пола Томаса Андэрсана. Стужку таксама ўзнагародзілі за рэжысуру і сцэнарый. Выканаўца галоўнай ролі Леанарда Дзі Капрыа саступіў статуэтку Цімаці Шаламэ.
Лепшым драматычным фільмам прызналі карціну Хлоі Чжаа "Гамнет", персанальную ўзнагароду ўзяла зорка стужкі Джэсі Баклі.
Па дзве статуэткі забралі бразільскі палітычны трылер "Сакрэтны агент", вампірски хорар "Грэшнікі" і музычны мультфільм "Кей-поп-паляўнічыя на дэманаў". Чатыры статуэткі атрымаў міні-серыял "Пераходны ўзрост".
З "Залатых глобусаў" стартуе сезон кінаўзнагарод, кульмінацыяй стане цырымонія ўручэння прэміі "Оскар".















