3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Ахвярамі ўдараў па сектары Газу сталі 30 чалавек
Армія абароны Ізраіля нанесла ўдар па бальніцы "Аль-Ахлі" на поўначы Газы. У ЦАХАЛ сцвярджаюць, што там размяшчаўся камандны цэнтр ХАМАС. Паводле звестак Al Jazeera, 13 красавіка ў выніку ўдараў ізраільскай арміі па розных раёнах анклава загінулі не менш за 30 чалавек. І пасля атакі на бальніцу ў горадзе Газа не засталося ні адной медустановы, здольнай прымаць параненых. Агульны лік загінуўшых з 18 сакавіка перавысіў 1,5 тыс., раненні атрымалі больш чым 4 тыс. чалавек.















