3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
Ахвярамі новых удараў Ізраіля па сектары Газа сталі больш чым 340 чалавек

Ізраіль аднавіў удары па сектары Газа. Загінулі сама меней 342 чалавекі, паведамляе БЕЛТА, спасылаючыся на тэлеканал Al Jazeera.
Прэс-служба ўрада Газы заявіла, што большасць ахвяр - жанчыны і дзеці, у некаторых выпадках загінулі цэлыя сем'і.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што аддаў загад нанесці ўдары па сектары Газа з-за адсутнасці прагрэсу ў перамовах аб прадаўжэнні рэжыму спынення агню. Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) аб'явіла аб гатоўнасці пашырыць наступ на сектар Газа, не абмяжоўваючыся авіяўдарамі, нацэленымі на кіраўніцтва і інфраструктуру палесцінскага руху ХАМАС.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Газы, з моманту эскалацыі канфлікту паміж ХАМАС і Ізраілем у кастрычніку 2023 года загінулі сама меней 48 577 палесцінцаў, яшчэ 112 041 атрымалі раненні. У той жа час урадавае ўпраўленне па сувязях са СМІ Газы абнавіла колькасць загінуўшых да больш чым 61 700, заявіўшы, што тысячы палесцінцаў, якія прапалі без весткі пад заваламі, лічацца загінуўшымі.















