3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Атлантычная скумбрыя пад пагрозай знікнення
Сусветнай папуляцыі атлантычнай скумбрыі пагражае поўнае знікненне. Раней гэты від рыб лічыўся экалагічна ўстойлівым, аднак зараз ён у небяспецы, піша "Гардыян".
Віноўнікі біялагічнай катастрофы - Нарвегія, Вялікабрытанія, Ісландыя і Фарэрскія астравы. Як паведамляюць у Таварыстве захавання марскога асяроддзя, гэтыя краіны з 2009 года вылоўліваюць скумбрыю ў празмерных аб'ёмах, парушаючы разнастайныя рэкамендацыі па здабычы. Некамерцыйная арганізацыя заклікае ўвесці для краін абмежаванні на лоўлю скумбрыі, а людзям замяніць гэты від рыб на селядзец або сардзіны.















