3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Батумі і Кабулеці засыпае снегам. Самы моцны снегапад за апошнія паўстагоддзя працягваецца ў Турцыі
Анамальны снегапад на захадзе Грузіі - у Батумі і Кабулеці не ходзіць грамадскі транспарт, адменены прыгарадныя і міжгароднія электрычкі, аэрапорт не прымае і не адпраўляе рэйсы. Вышыня гурбаў месцамі дасягае 70 см.
Працягвае засыпаць і Турцыю - у Стамбуле з-за моцнага снегападу закрыты школы, адменены ўнутраныя рэйсы, кур'ерам забаронена выязджаць на вуліцы на матацыклах. Для шэрагу прафесій адмянілі рабочыя дні, на дарогах мноства ДТЗ. Краіна перажывае самы моцны снегапад за апошнія паўстагоддзя - гурбы тут намяло да паўметра ў вышыню.















