3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
Еўрастат апублікаваў звесткі аб пакупніцкай здольнасці ў краінах ЕС

У 2024 годзе ВУП на душу насельніцтва ў стандартах пакупніцкай здольнасці ў краінах Балтыі аказаўся ніжэй за сярэдні па Еўрасаюзе, такія звесткі прывёў Еўрастат, піша БЕЛТА са спасылкай на партал RuBaltic.
Літва заняла 17-е месца з паказчыкам 87 %, Эстонія апынулася на 19-м месцы з 79 %. Самай беднай краінай Балтыі аказалася Латвія з 71 %. Найменшыя паказчыкі ў ЕС у цэлым толькі ў Балгарыі (66 %) і Грэцыі (70 %).
Самая высокая пакупніцкая здольнасць была ў жыхароў Люксембурга (241 %) і Ірландыі (211 %). У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Нідэрланды (135 %), Данія (128 %) і Бельгія (117 %). Паказчыкі вышэй за сярэдні таксама былі зафіксаваны ў Аўстрыі, Германіі, Швецыі, на Мальце і ў Фінляндыі.
Паводле свежага апытання латвійскага банка Citadele, толькі 11 % эстонцаў разлічваюць на павышэнне зарплаты ў найбліжэйшыя тры месяцы, у Латвіі і Літве гэты паказчык складае 18 %.