3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
ЕС разлічвае на ўкраінскія нетры
ЗША і ЕС зараз вядуць барацьбу за ўкраінскія рэсурсы. Напярэдадні ў Кіеве кіраўнік МЗС Германіі заявіла, што пагадненне аб карысных выкапнях паміж ЗША і Украінай павінна быць сумяшчальна з еўрапейскім заканадаўствам. Паводле яе слоў, Брусель раней ужо дамовіўся з Кіевам, што любое новае пагадненне аб рэдказямельных металах павінна адпавядаць праву ЕС, паколькі Украіна ідзе да членства ў блоку.
Аналена Бербак, кіраўнік МЗС Германіі:
"Мы, еўрапейцы, некаторы час таму заключылі сыравіннае пагадненне з Украінай, і, вядома, усе іншыя пагадненні, якія будуць заключаны ў будучыні, павінны адпавядаць еўрапейскаму заканадаўству. Бо гэта наш кантынент, нашы законы".
Зрэшты, калі Вашынгтон выявіць цвёрдасць у гэтым пытанні, то для Украіны шлях у ЕС будзе заказаны. Нагадаем, раней паведамлялася, што Штаты прапанавалі Украіне новую дамову аб размеркаванні рэсурсаў. Там амерыканскі кантроль будзе ўжо над усімі ўкраінскімі прыроднымі багаццямі, уключаючы нафту і газ. Пры гэтым пагадненне не ўтрымлівае гарантый бяспекі для Украіны.















