3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
ЕС стварае новы абаронны фонд
Еўрасаюз створыць яшчэ адзін міжурадавы абаронны фонд. Гэтае пытанне абмяркуюць 12 красавіка ў Варшаве кіраўнікі Мінфінаў краін ЕС. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.
Праект дазволіць прыцягнуць буйныя сродкі без павышэння ўзроўню дзярждоўгу, паколькі яго рост выклікае занепакоенасць шэрагу краін.
Фонд зможа набываць розную абаронную тэхніку, браць плату за яе выкарыстанне, а таксама выдаваць крэдыты.
Новая ініцыятыва прадугледжвае таксама ўдзел дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз (такіх як Вялікабрытанія, Украіна і Нарвегія).















