3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Францыя прапанавала выкарыстаць замарожаныя актывы Расіі для Украіны. Гаворка пра суму 200 млрд еўра
На фоне адмовы Дональда Трампа ад дапамогі Кіеву Францыя прапанавала выкарыстаць замарожаныя актывы Расіі ў якасці гарантыі бяспекі для Украіны.
Нагадаем, яшчэ ў лютым Макрон заяўляў, што адабраць расійскі капітал немагчыма, паколькі гэта супярэчыць міжнароднаму праву. Але зараз Парыж, Берлін і Лондан абмяркоўваюць з еўрапейскімі партнёрамі спосабы выкарыстання замарожаных актываў на суму 200 млрд еўра. Зразумела, што пагроза канфіскацыі грошай стане гарантыяй захавання ўкраінскіх інтарэсаў.
Як піша Financial Times, гэту ідэю цёпла сустрэлі ў Еўрасаюзе, аднак бакі яшчэ далёкія ад пагаднення.