3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Каля 65 % украінцаў падтрымліваюць правядзенне выбараў прэзідэнта пасля адмены ваеннага становішча
Украінцы не хочуць ні вайны, ні рэжыму. Большасць грамадзян краіны - больш як 65% - падтрымліваюць правядзенне выбараў пасля адмены ваеннага становішча. Пра гэта сведчаць даныя апошніх апытанняў.
Больш як 26 % лічаць, што выбарчую кампанію трэба будзе адкласці на "вызначаны тэрмін" пасля вайны. Пры гэтым лідарам даверу ўкраінцаў з'яўляецца экс-глаўкам УСУ Валерый Залужны, на другім месцы - Уладзімір Зяленскі.
Таксама больш як 56 % рэспандэнтаў выступаюць за мірнае ўрэгуляванне праз пошук кампраміснага рашэння. Яны лічаць, што да гэтага трэба прыцягнуць лідараў іншых краін.
Адзначым, раней у СМІ з'явілася інфармацыя, што Зяленскі плануе правесці выбары летам 2025 года, аднак афіцыйныя ўлады гэта адмаўляюць.