3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Лаўроў: Еўропа падбухторвае кіеўскі рэжым на вайну супраць Расіі
Новая амерыканская адміністрацыя выбрала мірны дыялог з Масквой, а вось Стары Свет працягвае падтрымліваць кіеўскі рэжым. І як зазначыў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, менавіта Еўропа зараз актыўна спрабуе працягваць канфлікт. А яшчэ там хочуць адправіць свае арміі ва Украіну ў выглядзе міратворцаў.
Як адзначыў міністр, Трамп сказаў, што для адпраўкі міратворцаў трэба згода бакоў. "А гэтыя хлопцы са сваім планам міратворцаў падбухторваюць кіеўскі рэжым на вайну супраць нас", - падкрэсліў Сяргей Лаўроў.
Палітык нагадаў, што менавіта еўрапейскія краіны "растапталі" мінскія дамоўленасці, што менавіта Еўропа прывяла Зяленскага да ўлады і потым разгарнула яго перадвыбарную кампанію на 180 градусаў.















