3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Латвійскі сейм зацвердзіў выхад краіны з Канвенцыі аб забароне проціпяхотных мін
Латвійскі сейм зацвердзіў выхад краіны з Канвенцыі аб забароне проціпяхотных мін. Законапраект падтрымалі 68 з 100 дэпутатаў. Яшчэ 14 выказаліся супраць, астатнія ўстрымаліся ад галасавання.
Міністэрствы абароны прыбалтыйскай тройкі заявілі пра намер адмовіцца ад удзелу ў Атаўскай канвенцыі 18 сакавіка. Нямірны крок растлумачылі абвастрэннем сітуацыі бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне і нібы ваеннай пагрозай з боку Расіі і Беларусі. Намер выйсці з канвенцыі, якая забараняе даныя ўзбраенні, выказала і Варшава. Там наогул задумалі ўсеяць мяжу з Беларуссю проціпяхотнымі мінамі, а таксама разгарнуць іх уласную вытворчасць.















