3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Літва афіцыйна паведаміла Беларусі аб закрыцці мяжы
Абмежаванні на перамяшчэнне фізічных асоб і транспарту праз літоўскі пункт пропуску "Мядзінінкай" (з беларускага боку "Каменны Лог") уведзены да 01:00 па беларускім часе 1 снежня.
Аб гэтым літоўскі бок праз трое сутак пасля закрыцця мяжы афіцыйна паведаміў Беларусі.
Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі:
"Дакументам фармальна замацаваны ўведзеныя яшчэ 27 кастрычніка абмежаванні на перамяшчэнне фізічных асоб і транспарту праз пункт пропуску "Мядзінінкай" (з беларускага боку "Каменны Лог") і прыпыненне перасячэння мяжы ў пункце пропуску "Шальчынінкай" (з нашага боку "Беняконі") да 01:00 1 снежня бягучага года па беларускім часе. Мяжу з Літоўскай Рэспублікай змогуць перасякаць аўтамабільным транспартам толькі асобныя катэгорыі грамадзян і толькі ў пункце пропуску "Каменны Лог". З пералікам гэтых катэгорый можна азнаёміцца на афіцыйным партале Дзяржпагранкамітэта. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, якія не ўвайшлі ў пералік выключэнняў, неабходна планаваць свае паездкі ў Літоўскую Рэспубліку і краіны Еўрапейскага саюза з улікам гэтых абмежаванняў, выбіраючы іншыя напрамкі. Пагранічная служба Рэспублікі Беларусь прымае ўсе магчымыя меры для паскарэння афармлення асоб і транспартных сродкаў у пунктах пропуску праз мяжу і гатова да пераразмеркавання пасажырапатокаў".
На гэтым фоне Польшча, наадварот, пачала разбіраць свае загароды ў пункце пропуску "Кузня" (з беларускага боку "Брузгі").
28 кастрычніка прэм'ер польскага рэжыму заявіў, што ў лістападзе будуць адкрыты два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю - у Баброўніках і Кузні.















