3.73 BYN
2.93 BYN
3.41 BYN
Маштабныя вучэнні НАТА пройдуць каля меж з Расіяй ужо вясной
Фінляндыя рыхтуецца да серыі маштабных вучэнняў НАТА. Яны пройдуць вясной, у тым ліку каля меж з Расіяй.
У іх возьмуць удзел больш як 20 тысяч вайскоўцаў альянсу, у тым ліку Вялікабрытаніі, Латвіі, Эстоніі, Швецыі і Германіі. Старт - 24 красавіка. Некаторыя пройдуць пры падтрымцы брытанскай авіяцыі.
Сёлета вучэнні пройдуць і ў іншых еўрапейскіх краінах. Як чакаецца, нямецкі бундэсвер правядзе манеўры з прыцягненнем салдат НАТА для адпрацоўкі сцэнарыя магчымага нападу Расіі. Вучэнні пройдуць у верасні ў Гамбургу.