3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Мітынгі супраць палітыкі Трампа прайшлі ў ЗША, дасталася і Маску
У ЗША незадаволеныя палітыкай Дональда Трампа выйшлі на пратэст. Мітынгі прайшлі ў Вашынгтоне, Чыкага, Нью-Ёрку і іншых гарадах.
Як адзначае Рэйтэр, пратэсты далі праціўнікам Трампа магчымасць масава прадэманстраваць сваю нездаволенасць у адказ на ўказы амерыканскага прэзідэнта. Гэта і пытанні барацьбы з нелегальнай міграцыяй, і скарачэнне дзяржвыдаткаў, і ўвядзенне пошлін.
Пратэстоўцы неслі плакаты і з асуджэннем саюзніка Трампа Ілана Маска. Усяго было анансавана 1 200 мітынгаў па ўсёй краіне, а таксама ў Канадзе і Мексіцы. З пратэстамі выступілі і сотні амерыканцаў, якія пражываюць у Еўропе.