3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
На Балі зафіксавана больш як 6 тыс. выпадкаў заражэння дэнге. У небяспечнай зоне - турыстычныя раёны
На Балі бушуе смяротная ліхаманка дэнге. З пачатку 2025 года там было зафіксавана больш як 6 тысяч выпадкаў заражэння. Памёрлі 28 чалавек.
Паводле інфармаці мясцовых улад, у сезон дажджоў сітуацыя пагаршаецца. Дамы апрацоўваюць сродкамі супраць камароў, якія пераносяць інфекцыю. У небяспечнай зоне - папулярныя турыстычныя раёны Чангу, Улувату і Семіньяк. СМІ паведамляюць пра дзясяткі заражаных расіян.
Адзначым, асаблівасць дэнге - у наяўнасці чатырох штамаў віруса, што робіць магчымым паўторнае захворванне нават пасля перанесенай інфекцыі. У 2025 годзе на Філіпінах зафіксавалі ўжо больш як 28 тысяч выпадкаў заражэння дэнге.















