3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
На радасць вернікаў. Папа Рымскі Францыск з'явіўся на публіцы
Першае і нечаканае з'яўленне перад вернікамі. Папа Рымскі Францыск выехаў на плошчу Святога Пятра ў Ватыкане пасля імшы, прысвечанай пакутным і хворым.
Сам пантыфік 23 сакавіка быў выпісаны з бальніцы, дзе ён правёў амаль 40 дзён з дыягназам "двухбаковае запаленне лёгкіх". Стан 88-гадовага Францыска працягвае паступова паляпшацца, аднак яму прадпісаны спакой на працягу двух месяцаў, і ўсе мерапрыемствы з яго ўдзелам адменены, так што правядзенне велікодных рытуалаў Папа Рымскі хутчэй за ўсё дэлегуе.