3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
Недружалюбны крок. Польшча накіруе 1,5 тыс. вартавых на мяжу з Беларуссю і пабудуе дарогу
Варшава накіруе дадаткова паўтары тысячы пагранічнікаў на мяжу з Беларуссю, дзе і без таго ўжо служаць 11 тысяч супрацоўнікаў. Акрамя таго, уздоўж меж з нашай краінай, апроч ахоўных ліній і электроннага кантролю, вырашана таксама пабудаваць дарогу, паведамілі ў польскім МУС.
Грошы на ўзмацненне мяжы з Беларуссю і Расіяй - а гэта больш як 50 млн еўра - выдзеліць Еўрапейская камісія. Раней стала вядома, што ўлады Польшчы плануюць задзейнічаць проціпяхотныя міны ў якасці элемента абарончых умацаванняў "Усходні шчыт" на межах з Саюзнай дзяржавай.