3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Нямецкая ракета ўпала пасля запуску
Ракета даўжынёй 28 метраў і дыяметрам 2 метры стваралася для вываду малых і сярэдніх спадарожнікаў на сонечна-сінхронную і нізкую калязямную арбіту. Праект павінен быў адкрыць эру спадарожнікавых запускаў з Заходняй Еўропы.
Ракету запусцілі з тэрыторыі нарвежскага касмапорта Анея. Нягледзячы на ўсе разлікі, праз некалькі секунд пасля запуску Spectrum упаў у мора. Вытворца, зрэшты, паспяшаўся запэўніць, што раней ніводнай кампаніі не ўдавалася вывесці сваю першую ракету на арбіту і што мэтай выпрабавальнага палёту быў збор звестак.
Кошт няўдалага праекта склаў 400 млн еўра. Часткова яго фінансаваў урад Германіі і Еўрасаюз.















