3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Пажар у Лондане. 100 чалавек тушаць узгаранне на падстанцыі
Дым над Лонданам - моцны пажар узнік на электрападстанцыі на захадзе брытанскай сталіцы. Гарыць трансфарматар і частка даху суседняга будынка. Эвакуіраваны дзясяткі жыхароў найбліжэйшых дамоў. З агнём змагаюцца каля 100 пажарных. Мясцовым СМІ інцыдэнт нагадаў пажар на падстанцыі ў канцы сакавіка. Тады быў абясточаны лонданскі аэрапорт Хітроу, ён спыніў работу на дзень.















