3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Пляжы індыйскага штата Адзіша апанавалі аліўкавыя чарапахі
У Індыі пачалося нашэсце аліўкавых чарапах. Гэта штогадовае масавае гнездаванне, якое таксама называецца "арыбада". Налічана больш за 600 тыс. асобін. Даўжыня панцыра гэтых паўзуноў дасягае 70 см, а дарослая асобіна важыць да 45 кг.
Аліўкавыя чарапахі адыгрываюць важную ролю ў захаванні марской экасістэмы. Іх вяртанне на тое ж месца лічыцца шматабяцальнай прыкметай здаровага асяроддзя пражывання.















