3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Польшча завяршыла мадэрнізацыю электроннага бар'ера на мяжы з Беларуссю
У Польшчы завяршылі мадэрнізацыю "электроннага бар'ера" на мяжы з Беларуссю. Працы вяліся на ўчастку працягласцю 206 кіламетраў, паведаміла МУС Польшчы. Была ўстаноўлена дадатковая лінія камер для назірання за знешнім бокам, а таксама палепшана асвятленне.
Кошт прац склаў 32,5 млн долараў. Акрамя гэтага, сцяна увітая калючым дротам. Устаноўлены слупы з датчыкамі руху і відэакамерамі. Усходнія межы Польшчы ахоўваюць 6 тыс. салдат, а таксама паўтары тысячы пагранічнікаў і супрацоўнікаў паліцыі. Праўда, у авіяслужбе памежнай аховы за апошні год з 60 чалавек звольніліся або сышлі на пенсію больш як 20. Пры гэтым не было падрыхтавана ніводнага новага пілота.















