3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Прыбалтыка без БРЭЛЛ: цэны на электрычнасць сталі самымі высокімі ў Еўропе
Оптавыя цэны на электрычнасць для прыбалтыйскіх краін б'юць рэкорды. Сёння, напрыклад, энергія ў Літве, Латвіі і Эстоніі будзе самай дарагой у Еўропе.
Рэзкі рост цэн назіраецца апошнія некалькі тыдняў і стаў сапраўды імклівым пасля адключэння ад БРЭЛЛ энергасістэмы, якая аб'ядноўвала Беларусь і Расію з краінамі Прыбалтыкі. Яшчэ ў студзені мегават-гадзіна абыходзілася прыбалтам 60 з невялікім еўра, сёння яна будзе каштаваць амаль 200 еўра. Такія тарыфы робяць немагчымым любую энергаёмістую прамысловую вытворчасць. Выдаткі грамадзян на камуналку таксама робяцца зааблочнымі.
Балтыйскія рэспублікі даўно не атрымлівалі беларускую і расійскую энергію, аднак такая магчымасць да 8 лютага захоўвалася. Зараз яна знікла, і скандынавы-манапалісты неадкладна адрэагавалі, павысіўшы для новых кліентаў прайс. Рынак не ведае жалю.