3.71 BYN
3.01 BYN
3.39 BYN
Рубіа: Пагроза новых санкцый можа прымусіць Маскву выйсці з мірных перамоў па Украіне
Насуперак чаканням Уладзіміра Зяленскага і еўрапейцаў Белы дом не жадае ўзмацняць ціск на Расію. Дзяржсакратар ЗША Марк Рубіа заявіў, што пагроза новых санкцый можа прымусіць Маскву выйсці з мірных перамоў па Украіне.
Марк Рубіа, дзяржсакратар ЗША:
"Калі пачаць пагражаць санкцыямі, рускія проста перастануць з намі гаварыць. А для нас важна захаваць магчымасць размовы з імі і падштурхнуць да вяртання за стол перамоў".
Таксама ЗША спадзяюцца, што Расія ўжо на гэтым тыдні падасць шырокі пералік умоў для спынення агню ва Украіне. На яго думку, гэта дазволіць лепш зразумець пазіцыю Масквы і правесці шырэйшыя перамовы.