3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
СМІ: ЕС хоча прызначыць свайго спецпрадстаўніка на перамовах па Украіне
Еўрасаюз не страчвае надзеі, што яго запросяць за стол мірных перамоў па Украіне.
Як паведамляе Bloomberg са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы, ЕС хоча на ўсякі выпадак прызначыць свайго спецпрадстаўніка на перамовах, на якія ён не атрымліваў запрашэння.
Гэтае пытанне, паводле даных агенцтва, еўрапейскія лідары маюць намер абмеркаваць на экстранным саміце ў Бруселі 6 сакавіка. Аўтары публікацыі сцвярджаюць, што менавіта Кіеў пераконвае Брусель прызначыць такога чыноўніка як мага хутчэй.