3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Трамп прапанаваў план урэгулявання канфлікту ў сектары Газа
Белы дом пасля сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэм'ера Ізраіля Біньяміна Нетаньяху апублікаваў план, які, як упэўнены ў Вашынгтоне, стане асновай міру на палесцінскіх тэрыторыях.
У дакуменце - два дзясяткі пунктаў. Асноўныя такія: канфлікт спыняецца неадкладна, заложнікі вызваляюцца, ізраільскія войскі выводзяцца. ХАМАС і іншыя палесцінскія групоўкі не стануць прэтэндаваць на ўдзел у кіраванні сектарам Газа, Тэль-Авіў абяцае не анэксаваць палесцінскія землі. Кіраваць Газай будзе часовы ўрад пад наглядам міжнароднай кантрольнай структуры на чале з Трампам.
Пасля падпісання мірнага плана бакамі ў сектар Газа тут жа пачынае паступаць гуманітарная дапамога. Мясцовых жыхароў не стануць прымушаць да ад'езду, хоць і створаць для гэтага ўсе ўмовы.
Нетаньяху з планам ужо пагадзіўся, палесцінцы заявілі, што чакаюць афіцыйнай перадачы ім дакумента. Шанц на заключэнне ўстойлівага міру сапраўды з'явіўся. Палесціна ў гэтым міры маю вострую патрэбу: колькасць ахвяр аперацыі ЦАХАЛ дасягнула 66 тыс. чалавек.