3.68 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
У Афганістане адбылося землетрасенне магнітудай 6,3
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Афганістане зафіксавана землетрасенне магнітудай 6,3. Паводле звестак СМІ, загінулі 7 чалавек, больш як 150 пацярпелі. Аднак колькасць ахвяр можа павялічыцца па меры разбору завалаў.
Разбураны дзясяткі будынкаў, некаторыя дашчэнту. Людзі масава выбягаюць са свайго жылля, пацярпелых выцягваюць з-пад абломкаў. Следам за асноўным штуршком адбыліся як мінімум пяць афтэршокаў, самы моцны - 5,2 бала.
Землетрасенне адчувалі таксама жыхары Таджыкістана, Узбекістана і Туркменістана. У жніўні 2025 года ў Афганістане ўжо было землетрасенне магнітудай 6. Яно забрала жыцці больш як 800 чалавек, пацярпелі каля 3 тыс.















