3.72 BYN
2.92 BYN
3.38 BYN
На фестывальным кінаконкурсе "Лiстападзiк" членамі журы з'яўляюцца дзеці
У сталіцы праходзіць XXXI Мінскі міжнародны кінафестываль. Кінатэатр "Піянер" - шырокафарматны кінатэатр з прасторнымі заламі, і на яго базе праходзяць адразу два конкурсы. Гэта і дзіцячы "Лістападзік", і нацыянальны конкурс.
У зале дэманструюць новы блок нацыянальных прэм'ер, у ліку якіх толькі беларускія дакументальныя стужкі "Жыццё маё - "Харошкі" Валянціна Гаявая, а таксама кароткаметражныя працы "Гісторыя пра творчасць, мастацтва і сапраўднае сяброўства" і "80 крокаў да перамогі".
Аляксандр Пятровіч, праграмны дырэктар нацыянальнага конкурсу кінафестывалю "Лiстапад": "Наша журы ўжо адглядзела ігравыя фільмы, некалькі дакументальных фільмаў. Конкурс будзе працягвацца да 5 лістапада ўключна. І таму, калі хтосьці не паспеў трапіць на наш нацыянальны конкурс і пазнаёміцца з вельмі цікавымі працамі беларускіх рэжысёраў, мы чакаем вас у кінатэатры "Піянер". Прыходзьце".
Таксама прайшоў прагляд прац конкурсу дзіцячага і юнацкага кіно "Лістападзік". Мы пагутарылі з членамі журы і даведаліся, па якіх крытэрыях ацэньваюць працы. Дарэчы, "Лістападзік" - адзіны конкурс, дзе членамі журы з'яўляюцца дзеці.
Імёны трыумфатараў стануць вядомыя 4 лістапада. Вынікі падвядуць у кінатэатры "Піянер". А вынікі нацыянальнага конкурсу пачуем ужо з галоўнай сцэны на цырымоніі закрыцця "Лістапада" 7 лістапада. Далучыцца да прагляду можна на тэлеканале "Беларусь 3" у 21:05.















