3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
У Бейруце праходзіць пахаванне Хасана Насралы
Чатыры ізраільскія знішчальнікі праляцелі над Бейрутам, імітаваўшы налёт на горад, у момант пачатку пахавання лідара "Хезбалы" Хасана Насралы.
Як заявіў міністр абароны яўрэйскай дзяржавы, самалёты перадаюць выразнае пасланне: "тыя, хто пагражае знішчыць Ізраіль і нападае на краіну, будуць забітыя". Таксама ЦАХАЛ пацвердзіў, што нанёс авіяўдары па Ліване спаслаўшыся на выяўленую актыўнасць "Хезбалы".
Лідар руху Хасан Насрала быў забіты ў выніку магутнага ізраільскага ўдару па яго бункеры 27 верасня 2024 года. На яго пахаванне прыбылі дзясяткі тысяч чалавек. Цырымонія праходзіць на найбуйнейшай спартыўнай арэне Лівана.















