- 3.71 BYN 
- 2.95 BYN 
- 3.44 BYN 
У Брытаніі загаварылі аб далучэнні да ЗША
Вялікабрытаніі варта стаць 51-м штатам ЗША, піша выданне "Дэйлі Тэлеграф". Аўтар - журналістка Попі Коберн - лічыць, што брытанцам бы пашанцавала, калі б улады краіны атрымалі такую прапанову, паколькі палітыка прэм'ера Кіра Стармера ў сферы эканомікі шкодзіць Злучанаму Каралеўству.
На думку журналісткі, па меры распаду еўразоны і ўзмацнення амерыканскага пратэкцыянізму нетрывалая брытанская дзяржава будзе раздаўлена, таму лагічна было б далучыцца да пераможца гістарычнай гонкі - ЗША на чале з Дональдам Трампам. Тым больш што большая частка брытанскай інфраструктуры і так належыць амерыканцам, адзначае аўтар.















