3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
У ЕАЭС абмяркоўваюць крокі па ўмацаванні лічбавага суверэнітэту
Лічбавізацыя - эфектыўны інструмент інтэграцыі. Пра гэта гаварыў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 1 кастрычніка ў Ерэване на Еўразійскім эканамічным форуме.
З 39 агульных лічбавых працэсаў усе краіны "пяцёркі" падключаны толькі да 21, а абмен і зусім ідзе па 18. Раман Галоўчанка прапаноўвае вырашаць пытанні больш прагматычна, выбраць галоўныя працэсы і канцэнтравацца на іх.
Апошнімі гадамі мы нарошчваем не толькі тэмпы работ па замяшчэнні імпартнага праграмнага забеспячэння. Толькі ў рамках галіновай праграмы інфарматызацыі прамысловасці да канца 2025 года прадпрыемствамі рэспублікі будзе рэалізавана больш за 340 праектаў па лічбавым развіцці.
Акрамя таго, па словах прэм'ера, вядуцца работы па стварэнні воблачнай лічбавай платформы для забеспячэння інфармацыйна-аналітычнай падтрымкі працэсаў кіравання прамысловым комплексам краіны. "Асноўная задача гэтага праекта - бясшвовая інтэграцыя на адзінай мікрасэрвіснай лічбавай платформе розных дадаткаў", - абазначыў ён.
Таксама беларускія вытворцы ў цеснай кааперацыі з расійскімі калегамі займаюцца і вырашэннем сумежнай задачы, робячы распрацоўкі ў галіне мікра- і оптаэлектронікі.
У Ерэване ўжо стартавала пасяджэнне міжурадавага савета ў вузкім складзе. Шэсць пытанняў прэм'ер-міністры абмяркуюць сам-насам, а пасля яшчэ 16 - з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў.