3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
У Германіі вяртаюцца да ўсеагульнай воінскай павіннасці
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Германіі да канца лета будзе адноўлена ўсеагульная воінская павіннасць. Адпаведны закон, заявіў міністр абароны, прадставяць парламенту ўжо ў найбліжэйшыя дні, і вайскоўцы не сумняваюцца ў яго падтрымцы дэпутатамі.
Абавязковай стане шасцімесячная воінская служба. Улады плануюць павялічыць колькасць нямецкай арміі больш чым у 2,5 раза - з цяперашніх 100 тыс. да 260 тыс.
Ремілітарызацыя Германіі - частка працэсу пераводу Еўрасаюза на ваенныя рэйкі. На гэтыя мэты ў найбліжэйшыя гады ЕС плануе выдаткаваць да трыльёна еўра.