3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Страляніна ў школе ў Мінеапалісе: загінулі двое дзяцей, каля 20 чалавек атрымалі раненні
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Трагедыя ў ЗША. У школе Мінеапаліса адбылася страляніна. Загінулі двое дзяцей, каля 20 чалавек атрымалі раненні.
Сам стрэлак пакончыў з сабой. Ім апынуўся 23-гадовы Робін Уэстмен, які лічыў сябе трансгендэрам. Згодна з паведамленнямі мясцовых СМІ, маці зламысніка раней працавала ў гэтай каталіцкай школе. ФБР ЗША разглядае інцыдэнт як акт унутранага тэрарызму.
Прэзідэнт ЗША Трамп распарадзіўся прыспусціць дзяржаўныя флагі ў памяць аб ахвярах трагедыі.