3.69 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
У Віцебску пройдзе III Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум - як ідзе падрыхтоўка?
Аўтар:Марына Раманоўская
Віцебск рыхтуецца прыняць III Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум. Ён пройдзе 2 і 3 верасня. Практыка паказала, што такі фармат зручны для прадпрымальнікаў і дае магчымасць адкрыць новыя магчымасці для супрацоўніцтва.
Паўночны рэгіён Беларусі экспартуе ва Узбекістан прадукцыю дрэваапрацоўкі, харчовай і лёгкай прамысловасці, лекавыя прэпараты. Беларускія прадпрыемствы (у прыватнасці, тэкстыльныя) зацікаўлены ў пастаўках якаснай сыравіны з Узбекістана. Але супрацоўнічаюць краіны не толькі ў гандлёва-эканамічнай сферы, ёсць агульныя кірункі ў навуцы, культуры, адукацыі і ахове здароўя (падрабязнасці ў відэа).