3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Добрая традыцыя тэатра. Спектакль "Паўлінка" традыцыйна адкрые новы сезон у Купалаўскім
Аўтар:Рэдакцыя news.by
105 гадоў са дня адкрыцця , 106 сезонаў на сцэне. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы зноў чакае свайго гледача. Канікулы скончыліся, наперадзе спектаклі і новыя пастаноўкі.
Ужо на ўсю моц рэпетыруюць п'есу Кена Людвіга "Гэта цудоўнае жыццё", для Купалаўскага тэатра гэта прэм'ера. А пакуль пасля нядоўгага расстання на сцэне зноў "Паўлінка". Дарэчы, адкрываць і закрываць сезон п'есай Янкі Купалы - добрая традыцыя тэатра.
Сёлета Нацыянальны акадэмічны выйдзе за межы роднай сцэны. Ужо запланаваны гастролі ў Казань. У дарожны партфель трупа возьме спектакль "А світанкі тут ціхія".