3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Кіеве паліцыя пачала захоп Блізкіх пячор Кіева-Пячэрскай лаўры

Ва ўкраінскай сталіцы паліцыя пачала захоп Блізкіх пячор Кіева-Пячэрскай лаўры. Аб гэтым паведаміў Саюз праваслаўных журналістаў (СПЖ), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.
"Да Блізкіх пячор прыбыла вялікая колькасць паліцэйскіх разам з прадстаўнікамі запаведніка. Паводле наяўнай інфармацыі, праваахоўнікі ўжо пракраліся ўнутр закрытага памяшкання, якое вядзе да Блізкіх пячор. Таксама заўважаны супрацоўнік запаведніка з балгаркай", - адзначаецца ў паведамленні СПЖ.
Камісія Мінкультуры Украіны для праверкі захаванасці мошчаў святых ужо праводзіла інспекцыю Блізкіх і Далёкіх пячор лаўры 25 сакавіка. Аб стварэнні камісіі было аб'яўлена ў пачатку сакавіка, праверку плануюць завяршыць да 30 мая. Члены камісіі павінны "ацаніць гістарычную і навуковую каштоўнасць мошчаў прападобных Пячэрскіх", а таксама скласці спісы прадметаў, якія падпадаюць пад азначэнне культурных каштоўнасцяў. Адзначалася, што вынікі работы камісіі будуць засакрэчаны і атрымаюць статус "інфармацыі з абмежаваным доступам".
Кіеўскія ўлады паслядоўна выцясняюць кананічную Украінскую праваслаўную царкву (УПЦ) з Кіева-Пячэрскай лаўры. У сакавіку 2023 года аднайменны музей-запаведнік разарваў дагавор найму з кананічнай царквой. Ад насельнікаў патрэбавалі пакінуць лаўру 29 сакавіка. У пачатку ліпеня таго ж года камісія Мінкультуры Украіны прыйшла ў лаўру, змяніла замкі і апячатала карпусы. Вернікі спрабавалі перашкодзіць гэтаму, арганізоўвалі малітоўныя стаянні, аднак камісія прыцягнула паліцыю.
Пазней суд прызнаў законнымі скасаванне арэнды і прэтэнзіі ўлад на маёмасць манастыра. Пасля гэтага для наведвальнікаў закрылі ўваход у Ніжнюю лаўру і забаранілі студэнтам і супрацоўнікам Кіеўскай духоўнай акадэміі і семінарыі знаходзіцца на тэрыторыі лаўры. Раскольніцкая Праваслаўная царква Цкраіны (ПЦУ) пачала праводзіць святочныя службы ў галоўным храме лаўры - Успенскім саборы.