3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
У Крамлі прайшла чацвёртая сустрэча спецпасланніка амерыканскага лідара Трампа з Прэзідэнтам Расіі
У Крамлі 25 красавіка прайшла чацвёртая сустрэча спецпасланніка амерыканскага лідара Трампа з Прэзідэнтам Расіі. Тры гадзіны абмеркаванняў... І чырвонай ніткай - украінскае пытанне. Як распавёў памочнік Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў, на сустрэчы размова ішла пра магчымасць аднаўлення прамых перамоў паміж Масквой і Кіевам. Зрэшты, сустрэча Пуціна і Уіткафа дазволіла дадаткова зблізіць пазіцыі Расіі і ЗША не толькі па Украіне, але і па шэрагу іншых пытанняў. Аб гэтым заявіў ужо прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў. Дыялог Масквы і Вашынгтона будзе і далей весціся ў самым актыўным рэжыме.















