3.71 BYN
2.99 BYN
3.49 BYN
У Крамлі растлумачылі выбар месца для перамоў Пуціна і Трампа
Вашынгтон і Масква змаглі дамовіцца аб месцы сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Перамовы пройдуць на Алясцы 15 жніўня.
Ужо нават стаў вядомы парадак сустрэчы: у ёй не будуць удзельнічаць ні Зяленскі, ні прадстаўнікі еўрапейскіх краін, што, увогуле, канчаткова ператварае ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту выключна ў амерыкана-расійскую прэрагатыву.
Амерыканскія СМІ публікуюць шматлікія ўцечкі з Белага дома. Пакуль мяркуецца: перамір'е ва Украіне будзе аб'яўлена пасля таго, як Кіеў перадасць падкантрольную яму тэрыторыю Данбаса Расіі. Ужо затым пачнуцца перамовы па астатніх пытаннях: аб міжнародным прызнанні новых расійскіх тэрыторый, аб размарозцы сродкаў у замежных банках. Амерыканскія СМІ мяркуюць, што перамір'е можа быць аб'яўлена ўжо ў найбліжэйшыя тыдні, а праз некалькі месяцаў можна будзе гаварыць і пра мір. Аднак ёсць эксперты, якія лічаць дадзенае меркаванне залішне аптымістычным. Між тым, ужо сёння-заўтра пройдзе сустрэча прадстаўнікоў ЗША, ЕС і Украіны для абмеркавання тэм, якія будуць закранутыя падчас перамоў на Алясцы.
Расійскі бок пацвердзіў гатоўнасць да сустрэчы на Алясцы. У Крамлі растлумачылі выбар месца для перамоў Пуціна і Трампа.
Юрый Ушакоў, памочнік прэзідэнта Расіі па міжнародных справах:
"Расія і ЗША - блізкія суседзі, мяжуюць адна з адной. І ўяўляецца цалкам лагічным, каб наша дэлегацыя проста пераляцела праз Берынгаў праліў, і каб менавіта на Алясцы быў праведзены такі важны і чаканы саміт лідараў дзвюх краін. Дарэчы, на Алясцы і ў Арктыцы перасякаюцца і эканамічныя інтарэсы нашых краін, праглядаюцца перспектывы рэалізацыі маштабных і ўзаемавыгадных праектаў. Але, вядома, самі прэзідэнты, несумненна, засяродзяцца на абмеркаванні варыянтаў дасягнення доўгатэрміновага мірнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу. Калі ж заглядваць наперад, то, натуральна, арыентавацца на тое, каб наступную сустрэчу прэзідэнтаў правесці на расійскай тэрыторыі".
У Крамлі лічаць, што наступную сустрэчу Пуціна і Трампа дарэчы правесці на расійскай тэрыторыі: адпаведнае запрашэнне Масква ўжо накіравала ў Вашынгтон.
Фота ТАСС