3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
У Маскве выпала рэкордная колькасць ападкаў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Моцныя ліўні затапілі Маскву - у горадзе выпала рэкордная колькасць ападкаў - у асобных раёнах зафіксавана каля 70 % ад месячнай нормы.
Непагадзь прыйшла ў расійскую сталіцу пасля некалькіх дзён 30-градуснай спякоты. Мноства аўтамабіляў апынулася ў вадзе, падтоплены таксама некаторыя гандлёвыя цэнтры і падземныя пераходы, залівае нават салоны аўтобусаў.
У асобных раёнах дажджы суправаджаліся градам. З-за моцнага ветру ў некаторых дварах паваліла дрэвы. Гарадскія службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.















