3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
У Таджыкістане адбыліся парламенцкія выбары
У Таджыкістане абіраюць дэпутатаў ніжняй палаты парламента. Для гэтага ў 28 краінах свету арганізавана 36 выбарчых участкаў, адзін з іх размяшчаецца ў Пасольстве Таджыкістана ў Беларусі.
Як адзначылі ў дыпламатычным прадстаўніцтве цэнтральнаазіяцкай краіны, таджыкі, якія пражываюць за мяжой, актыўна карыстаюцца сваім палітычным правам.
Дзень галасавання на парламенцкіх выбарах у Таджыкістане ў самым разгары, але ўжо з інфармацыі, якая паступіла ад ЦВК краіны, вядома, што электаральная падзея адбылася. На момант 10 гадзін раніцы па мінскім часе свае галасы за кандыдатаў аддалі парадку 60 % выбаршчыкаў.















