3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
У Варшаве праходзіць маштабны мітынг апазіцыі
Польшчу зноў ліхаманіць перад важнай палітычнай падзеяй. Жыхары сталіцы актыўна пратэстуюць. Нацыянальныя флагі, а таксама плакаты з палітычнымі лозунгамі перадвыбарнага і антыўрадавага зместу. У цэнтры Варшавы праходзіць шматтысячны марш, арганізаваны найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй Польшчы "Права і справядлівасць".
Афіцыйна марш прысвечаны тысячагоддзю Польскага каралеўства. Аднак напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, першы тур якіх прызначаны на 18 мая, мерапрыемства мае яркі палітычны характар. Сярод удзельнікаў былі заўважаны старшыня "Права і справядлівасці" Яраслаў Качыньскі, кандыдат у прэзідэнты ад гэтай жа партыі Караль Наўроцкі.















