3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Урад ЗША спыніць працу апоўначы
Апоўначы ў Злучаных Штатах наступіць так званы шатдаўн - урад спыніць сваю працу з-за адсутнасці зацверджанага парламентам бюджэту.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп да апошняга спрабаваў гэтага пазбегнуць, аднак нават сярод рэспубліканцаў у парламенце апынулася некаторая колькасць тых, хто зацікаўлены, каб у Вашынгтоне запанаваў хаос.
Апошнія спадзяванні ўскладаліся на галасаванне, якое павінна было прайсці 30 верасня, але яго ў выніку адмянілі. Прычына рознагалоссяў у тым, што Белы дом патрабуе зрэзаць сацыяльныя расходы бюджэту: праціўнікі Трампа лічаць, што гэта прывядзе да закрыцця бальніц, а медстрахоўкі падаражэюць ледзь не на 75 %.
У гісторыі ЗША цяперашні шатдаўн стане 14-м. Кожны дзень бяздзейнасці ўрада абыдзецца краіне 7 млрд. Жыць без бюджэту прыйдзецца даволі доўга, магчыма некалькі тыдняў - аж да моманту, калі парламенцкія партыі дамовяцца аб кампрамісе.