3.64 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Забойства Чарлі Кірка агаліла глыбокі раскол у амерыканскім грамадстве
Людзі, якія прытрымліваюцца левых поглядаў, і радыкальныя ЛГБТ-актывісты сустрэлі навіну аб смерці Кірка са злараднасцю
Як было ўчынена забойства кансерватыўнага актывіста ЗША Чарлі Кірка? Паводле папярэдніх звестак, выстрал зроблены з тэрыторыі ўніверсітэцкага кампуса. Адлегласць ад кілера да Кірка складала прыкладна 180 м, побач з палітыкам знаходзіліся паліцыя, асабістая ахова, плошча і балконы найбліжэйшых будынкаў поўніліся гледачамі.
Асоба Кірка вельмі папулярная сярод маладых людзей, аднак па іроніі лёсу скончыць частку прамовы пра насілле і палітыку яму не ўдалося - перапыніла куля.
Відавочцам удалося нават зняць на відэа меркаванага забойцу, але затрымаць злачынца паліцыя не змагла. Улады штата Юта прызнаюцца, што звестак пра стралка амаль няма. Адзін чалавек па падазрэнні быў затрыманы, але адпушчаны пасля допыту.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абяцаў знайсці ўсіх і кожнага, хто датычны да забойства Кірка.
Чарлі Кірк - дырэктар моладзевай арганізацыі Turning Point USA, вельмі папулярная персона. Ён правы палітык, носьбіт кансерватыўных поглядаў і праціўнік "ліберальнага парадку дня".
Яго забойства паказала разлом амерыканскага грамадства - людзі, якія прытрымліваюцца левых поглядаў, і радыкальныя ЛГБТ-актывісты сустрэлі навіну аб смерці Кірка са злараднасцю. Яны нібы сказалі "так" будучыным падобным злачынствам.
Чарлі Кірк - прыхільнік Трампа. Выступаў супраць ваеннай дапамогі Украіне, за адкрыццё дыпканалаў з Расіяй. Ён важкая фігура для прэзідэнта ЗША, бо меў уплыў праз сацыяльныя сеткі, YouTube, інтэрнэт на мільёны амерыканцаў.
Ён адыграў немалаважную ролю ў перадвыбарнай гонцы, але пры гэтым не быў скаваны пасадай дзяржаўнага служачага. Таму стаў вельмі паказальнай цэллю для тых, хто хацеў калі не накіраваць пасланне Трампу, дык падштурхнуць яго змяніць сваю палітыку.