3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
ЗША і Іран заключылі пагадненне аб спыненні вайны
Лепшы падарунак самому сабе на дзень нараджэння: амерыканскі лідар Дональд Трамп, здаецца, завяршыў чарговую вайну, пачатую ім жа самім. ЗША і Іран падпісалі мірнае пагадненне. Бакі дэкларуюць неадкладнае і пастаяннае спыненне баявых дзеянняў. Пакуль дакумент зацверджаны ў анлайн-фармаце. Вочная ўрачыстая цырымонія запланавана на 19 чэрвеня ў Швейцарыі.
У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі, вайна і баявыя дзеянні на ўсіх франтах, уключаючы Ліван, спыняюцца неадкладна і канчаткова. Разам з тым неадкладна і ў поўным аб'ёме здымаецца марская блакада Ірана.
Афіцыйнае падпісанне Мемарандума аб паразуменні адбудзецца ў пятніцу, 19 чэрвеня. Перамовы па заключэнні канчатковага пагаднення адкладаюцца да таго часу, пакуль процілеглы бок цалкам не выканае свае абавязацельствы, замацаваныя ў мемарандуме
Агенцтва Mehr апублікавала праект мемарандума, які складаецца з 14 пунктаў. Паводле дакумента, ЗША абавяжуцца не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Ірана, вывесці войскі з блізкіх да Ісламскай Рэспублікі рэгіёнаў і на працягу 30 дзён цалкам зняць марскую блакаду. У гэты ж тэрмін аднаўляецца праца Армузскага праліва.
Бакі пачынаюць 60-дзённыя перамовы для дасягнення канчатковага пагаднення, якое закране лёс узбагачанага ўрану, адмену санкцый і аднаўленне эканомікі. Іран абавязваецца не вырабляць ядзерную зброю, а ЗША - не ўводзіць новыя санкцыі і не нарошчваць ваенную прысутнасць. Выніковую дамову павінен зацвердзіць Савет Бяспекі ААН.















