3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
ЗША распрацоўваюць найноўшы знішчальнік шостага пакалення F-47
ЗША распрацоўваюць найноўшы знішчальнік шостага пакалення F-47. Хуткасць яго палёту перавысіць 2 200 км/г. Знішчальнік зможа дзейнічаць у звязцы з беспілотнікамі і будзе практычна нябачным для сістэм выяўлення.
Пра стварэнне машыны асабіста заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. Ён адзначыў, што Злучаныя Штаты першымі ў свеце атрымаюць узбраенне з такімі характарыстыкамі.
Прататып F-47 5 гадоў выконваў сакрэтныя палёты. Ажыццявіць праект даручана кампаніі "Боінг".















