3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі. Праўда, як адзначае Reuters, Вашынгтон сумняваецца ў іх эфектыўнасці. Паводле звестак, у Белым доме адкрыта гавораць пра магчымасць канфіскацыі замарожаных расійскіх актываў і ўжо вядуць кансультацыі наконт іх выкарыстання ўнутры ЗША. Тым не менш канкрэтных рашэнняў пакуль не прынята, санкцыйны пакет застаецца прадметам абмеркавання.
Новыя абмежаванні могуць закрануць транспарціроўку нафты і фінансавы сектар Расіі. На думку аглядальнікаў, Трамп заняў чакальную пазіцыю і на працягу найбліжэйшых тыдняў мае намер назіраць, як Масква адрэагуе на ўжо ўведзеныя 22 кастрычніка меры.















